Кніга Псальмаў, псальм 22

Псальма Давідава.

Гасподзь - Пастыр мой; я ніякай нястачы ня мецьму:

Ён пасьвіць мяне на пашах зялёных, на ціхія воды водзіць мяне.

Ён душу маю мацуе, кіруе мяне на сьцежкі праўды дзеля імя Свайго.

Калі я пайду далінай сьмяротнага ценю, не ўбаюся ліха, бо Ты са мною; Тваё жазло і твой посах - яны супакойваюць мяне.

Ты перада мною паставіў трапезу на вачах у маіх ворагаў; намасьціў алеем галаву маю; чара мая перапоўнена.

Так, ласка і мілажаль хай будуць са мною ва ўсе дні жыцьця майго, і я буду ў доме Гасподнім многія дні.