Кніга Псальмаў, псальм 3

Псальма Давіда, калі ён уцякаў ад Авэсалома, сына свайго.

Госпадзе! - як пабольшала ворагаў маіх! як многа іх на мяне паўстае!

Шмат каторыя кажуць душы маёй: «Няма яму ў Богу ратунку!»

Але Ты, Госпадзе, - шчыт перада мною, слава мая, і Ты ўзносіш маю галаву.

Сваім голасам клічу да Госпада, - і Ён чуе мяне са сьвятое гары Свае.

Кладуся я, сплю і ўстаю, бо Гасподзь абараняе мяне.

І не збаюся я процьмы людзей, што адусюль аблажылі мяне.

Паўстань, Госпадзе! ацалі мяне, Божа мой! бо Ты б'еш маіх ворагаў па шчацэ, зубы грэшнікам крышыш.

Ратунак у Госпадзе. Над народам Тваім дабраслаўленьне Тваё.