Кніга Псальмаў, псальм 74

Кіроўцу хору. Не загубі. Псальма Асафава. Песьня.

Славім Цябе, Божа, славім; бо блізка імя Тваё; абвяшчаюць цуды Твае.

«Калі Я выберу час, Я ўчыню суд па праўдзе.

Хістаюцца зямля і ўсе, хто на ёй жыве: Я ўмацую стаўпы яе».

Кажу ліхамысным: не шалейце, і бязбожным: не падымайце рога,

не падымайце высока рога вашага, не гаварэце цьвёрдалоба,

бо не ад усходу і не ад захаду і не ад пустыні ўзвышэньне;

а Бог ёсьць Судзьдзя: аднаго прыніжае, а другога ўзносіць;

бо чара ў руцэ ў Госпада, віно ў ёй кіпіць, поўнае мяшанага, і Ён палівае зь яе. Нават дрожджы зь яе будуць выціскаць і піць усе бязбожнікі зямлі.

А я буду абвяшчаць вечна, буду апяваць Бога Якаўлевага.

Усе рогі бязбожнікаў паламаю, і ўзьнясуцца рогі праведніка.