Кніга Псальмаў, псальм 92

Пахвальная песьня Давідава. У дзень суботні, калі заселена зямля.

Царуе Гасподзь; Ён у веліч убраны, убраны Гасподзь у магутнасьць і перапаясаны: сусьвет таму цьвёрды, ня зрушыцца.

Трон Твой угрунтаваны спаконвечна; Ты - ад вечнасьці.

Узвышаюць рэкі, Госпадзе, узвышаюць рэкі голас свой, узвышаюць рэкі хвалі свае.

Але над шумам водаў вялікіх, моцных хваляў марскіх, моцны ў вышыных Гасподзь.

Сьведчаньні Твае бяз сумненьня пэўныя. Дому Твайму, Госпадзе, належыць сьвятасьць на доўгія дні.