Кніга Псальмаў, псальм 128

Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі. Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе! Жонка твая ў доме тваим будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго. Вось, гэтак будзе дабраслаўлёны муж, які баіцца ГОСПАДА. І дабраславіць цябе ГОСПАД з Сыёну, і ты будзеш бачыць дабрабыт Ерусаліму ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і будзеш бачыць сыноў ад сыноў тваіх. Супакой над Ізраілем!