Першая кніга Летапісаў, разьдзел 1

Адам, Сіт, Энос,

Каінан, Малелэіл, Ярэд,

Энох, Матусал, Ламэх,

Ной, Сім, Хам і Яфэт.

Сыны Яфэта, Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.

Сыны Гамэра: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.

Сыны Явана: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.

Сыны Хама: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.

Сыны Хуша: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамы: Шэва і Дэдан.

Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць моцным на зямлі.

Міцраім спарадзіў: Лудыма, Анаміма, Лэгавіма, Наўтухіма,

Патрусіма, Каслухіма, ад якога пайшлі Філістымляне, і Кафтарыма.

Ханаан спарадзіў Сідона, першынца свайго, Хэта,

Евусэя, Амарэя, Гергесэя,

Эвэя, Аркея, Сінэя,

Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.

Сыны Сіма: Элам, Асур:, Арфаксад, Луд і Арам. Сыны Арама: Уц, Хул, Гефэр і Мэшэх.

Арфаксад спарадзіў Каінана, а Каінан спарадзіў Салу, а Сала спарадзіў Эвэра.

У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Фалэк, бо ў дні ягоныя падзялілася зямля; імя брата ягонага Ёктан.

Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,

Гадарама, Узала, Дыклу,

Эвала, Авімаіла, Шэву,

Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктана.

А сыны Сімавыя: Арфаксад, Каінан, Сала,

Эвэр, Фалэк, Рагаў,

Сэруг, Нахор, Тара,

Аўрам, ён жа Абрагам.

Сыны Абрагама: Ісак і Ізмаіл.

Вось радавод іхні: першынец Ізмаілаў Наваёт, за ім Кедар, Адбэел, Міўсам,

Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,

Ертур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаілавыя.

Сыны Хэтуры, наложніцы Абрагамавай: яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. Сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.

Сыны Мадыяна: Эфа, Эфэр, Ханох, Авіда і Элдага. Усе гэтыя сыны Хэтуры.

І спарадзіў Абрагам Ісака. Сыны Ісака: Ісаў і Ізраіль.

Сыны Ісава: Эліфаз, Рагуіл, Еус, Еглом і Карэй.

Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Амалік.

Сыны Рагуіла: Нахат, Зэрах, Шама і Міза.

Сыны Сэіра: Латан, Шавал, Цывэон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.

Сыны Латана: Хоры і Гемам; а сястра ў Латана: Тымна.

Сыны Шавала: Алэан, Манахат, Эвал, Шэфо і Анам. Сыны Цывэона: Ая і Ана.

Дзеці Аны: Дышон. Сыны Дышона Хэмдан, Эшбан, Ітран і Хэран.

Сыны Эцэра: Білган, Зааван і Акан. Сыны Дышона: Уц і Аран.

Гэтыя - цары, якія валадарылі ў зямлі Эдома, раней чым зацараваў цар над сынамі Ізраілевымі: Бэла, сын Вэора, і імя горада ягонага - Дынгава;

і памёр Бэла, і зацараваў пасьля яго Ёван, сын Зэраха, з Васоры.

І памёр Ёван, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцян.

І памёр Хушам, і зацараваў пасьля яго Гадад, сын Бэдадаў, які пабіў Мадыяніцян на полі Маава; імя горада ягонага Авів.

І памёр Гадад, і зацараваў пасьля яго Самла, з Масрэкі.

І памёр Самла, і зацараваў пасьля яго Саўл, з Рэхавота, што каля ракі.

І памёр Саўл, і зацараваў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.

І памёр Баал-Ханан, і зацараваў пасьля яго Гадар; імя горада ягонага Паў; імя жонкі ягонай Мэгэтавэель, дачка Матрэда, дачка Мэзагава.

І памёр Гадар. І былі старэйшыны ў Эдома: старэйшына Тымна, старэйшына Алва, старэйшына Етэт,

старэйшына Алівэма, старэйшына Эла, старэйшына Пінон,

старэйшына Кеназ, старэйшына Тэман, старэйшына Міўцар,

старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія.