1 Летапісаў, глава 16

1 Лет 16І прынесьлі каўчэг Божы, і паставілі яго сярод скініі, якую зладзіў яму Давід, і ўзьнесьлі Богу цэласпаленьні і мірныя ахвяры.Калі Давід закончыў цэласпаленьні і прынашэньне мірных ахвяр, дык дабраславіў народ імем Госпада.І раздаў усім Ізраільцянам, і мужчынам і жанчынам, па адным хлебе і па кавалку мяса і па кубку віна,і паставіў на службу перад каўчэгам Гасподнім некаторых зь лявітаў, каб яны славасловілі, дзякавалі і ўсхвалялі Госпада Бога Ізраілевага:Асафа галоўным, другім пасьля яго Захара, Еела, Шэмірамофа, Ехііла, Мататыю, Эліяфа, і Ванэю, Авэд-Эдома і Еела з псалтырамі і цытрамі, і Асафа для ігры на кімвалах,а Ванэю і Азііла, сьвятароў, каб пастаянна трубілі перад каўчэгам запавета Божага.У гэты дзень Давід першы раз даў псальму для ўсхваленьня Госпада праз Асафа і братоў ягоных:слаўце Госпада, узносьце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Ягоныя;сьпявайце Яму, барабаньце Яму; раскажэце пра ўсе цуды Ягоныя;хвалецеся імем Ягоным сьвятым: хай радуецца сэрца тых, што шукаюць Госпада;знайдзеце Госпада і сілы Яго, шукайце няспынна аблічча Яго;спамінайце цуды, якія Ён стварыў, азнакі Яго і суды вуснаў Ягоных,вы, семя Ізраілевае, рабы Ягоныя, сыны Якава, выбранцы Яго!Ён Гасподзь Бог наш, суды Яго па ўсёй зямлі.Памятайце вечна запавет Яго, слова, якое Ён наказаў ў тысячы родаў,тое, што наказваў Абрагаму, і ў чым запрысягаўся Ісаку,і што паставіў Якаву ў закон, і Ізраілю ў запавет вечны,кажучы: табе дам Я зямлю Ханаанскую, у спадчынны надзел вам.Яны былі тады малалікія і мізэрныя, і прыхадні ў ёй,і пераходзілі ад народу да народу, і з аднаго царства да другога народу;але Ён нікому не дазволіў крыўдзіць іх і выкрываў за іх цароў:не дакранайцеся да памазаных Маіх, і прарокам Маім не рабеце ліха.Сьпявайце Госпаду, уся зямля, дабравяшчайце дзень у дзень выратаваньне Яго.Абвяшчайце язычнікам славу Яго, усім народам цуды Ягоныя,бо вялікі Гасподзь і варты хвалы, страшны больш за ўсіх багоў.Бо ўсе багі народаў нішто, а Гасподзь нябёсы стварыў.Слава і веліч перад абліччам Ягоным, магутнасьць і радасьць на месцы Ягоным.Узьнясеце Госпаду, плямёны народаў, узьнясеце Госпаду славу і гонар,узьнясеце Госпаду славу імю Ягонаму. Вазьмеце дар, ідзеце прад аблічча Яго, пакланецеся Госпаду і хараству сьвятыні Яго.Трымці перад ім, уся зямля, бо Ён запачаткаваў сусьвет, ён не пахісьнецца.Хай весяляцца нябёсы, хай радуецца зямля, і хай скажуць у народах: Гасподзь валадарыць!Хай плешча мора і што напаўняе яго, хай радуецца поле і ўсё, што на ім.Хай пераможна радуюцца ўсе дрэвы дуброўныя прад абліччам Госпада, бо Ён ідзе судзіць зямлю.Слаўце Госпада, бо навечна міласьць Яго,і скажэце: выратуй, Божа, Выратавальнік наш, зьбяры нас і выбаві нас ад народаў, хай жа ўславім сьвятое імя Тваё і хай жа пахвалімся славаю Тваёю.Дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў ад веку і да веку! І сказаў увесь народ: амін! алілуя!Давід пакінуў там, перад каўчэгам запавета Гасподняга, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад каўчэгам пастаянна, кожны дзень,і Авэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем чалавек; Авэд-Эдома, сына Ідытунавага, і Хосу - брамнікамі,а Садока сьвятара і братоў сьвятароў перад жытлішчам Гасподнім, што на вышыні ў Гаваоне,для прынашэньня цэласпаленьняў Госпаду на ахвярніку цэласпаленьня пастаянна, раніцай і ўвечары, і дзеля ўсяго, што напісана ў законе Госпада, які Ён наказаў Ізраілю;і зь імі Эмана і Ідытуна і іншых выбраных якія назначаны паіменна, каб славіць Госпада, бо вечная міласьць Ягоная.Пры іх Эман і Ідытун праслаўляі Бога, іграючы на трубах, кімвалах і розных музычных спарудах; а сыноў Ідытуна паставіў пры браме.І пайшоў увесь народ, кожны ў свой дом; вярнуўся і Давід, каб дабраславіць дом свой.