Першая кніга Летапісаў, разьдзел 2

Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сімяон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон,

Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір.

Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, - трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго.

І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра.

Сыны Фарэса: Эсмром і Хамул.

Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра.

Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён.

Сын Этана: Азарыя.

Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай.

А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых;

Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза;

Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Есэя;

Есэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога - Амінадава, трэцяга - Саму,

чацьвёртага - Натанаіла, пятага - Радая,

шостага - Ацэма, сёмага - Давіда.

Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое.

Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы - Етэр, Ізмаільцянін.

Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.

І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.

Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла.

Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла Яму Сэгува.

Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай.

Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра. Кенат і залежныя ад яго гарады, - шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага.

Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі.

Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія.

Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама.

Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер.

Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур.

Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.

Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны.

Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.

Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр, Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным.

Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла.

У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха;

І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху за жонку, і яна нарадзіла яму Атая.

Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада;

Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда;

Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю;

Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Элеасу;

Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума;

Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму.

Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны, - ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона.

Сыны Хэўрона: Карэй і Тапаух, і Рэкем і Шэма.

Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая.

Сын Шамая Маон, а Маон - бацька Бэт-Цура.

І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза.

Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешаўн, Пэлет, Эфа і Шааф.

Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану;

яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева - Ахса.

Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма;

Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра.

У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот.

Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царанэі і Эштааляне.

Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян - Царане,

і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.