1 Летапісаў, глава 2

1 Лет 2Вось сыны Ізраіля: Рувім, Сімяон, Левій, Юда, Ісахар, Завулон,Дан, Язэп, Веньямін, Нэфталім, Гад і Асір.Сыны Юды: Ір, Анан і Сілом, - трое нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуевай, Хананэянкі. І быў Ір, першынец Юдаў, незаўгодны ў вачах Госпада, і Он забіў яго.І Тамар, нявестка ягоная, нарадзіла яму Фарэса і Зару. Усіх сыноў у Юды было пяцёра.Сыны Фарэса: Эсмром і Хамул.Сыны Зары: Зімры, Этан, Эман, Халкол і Дара; усіх іх пяцёра.Сыны Хармі: Ахар, які навёў бяду на Ізраіля, парушыўшы заклён.Сын Этана: Азарыя.Сыны Эсрома, якія нарадзіліся ў яго: Ерахмэіл, Арам і Хэлувай.А Арам спарадзіў Амінадава; Амінадаў спарадзіў Наасона, князя сыноў Юдавых;Наасон спарадзіў Салмона, Салмон спарадзіў Ваоза;Ваоз спарадзіў Авіда, Авід спарадзіў Есэя;Есэй спарадзіў першынца свайго Эліява, другога - Амінадава, трэцяга - Саму,чацьвёртага - Натанаіла, пятага - Радая,шостага - Ацэма, сёмага - Давіда.Сёстры іхнія: Саруя і Авігея. Сыны Саруі: Авэса, Ёаў і Азаіл, трое.Авігея нарадзіла Амэсу; а бацька Амэсы - Етэр, Ізмаільцянін.Халеў, сын Эсрома, спарадзіў ад Азувы, жонкі, і ад Ерыоты, і вось сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура.Хур спарадзіў Урыя, Урый спарадзіў Вэсэлііла.Пасьля Эсром увайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаадавага, і ўзяў яе, а было яму шэсьцьдзясят гадоў, і яна нарадзіла Яму Сэгува.Сэгуў спарадзіў Яіра, і было ў яго дваццаць тры гарады ў зямлі Галаадскай.Але Гесуране і Сірыйцы ўзялі ў іх селішчы Яіра. Кенат і залежныя ад яго гарады, - шэсьцьдзясят гарадоў. Усе гэтыя гарады сыноў Махіра, бацькі Галаадавага.Пасьля сьмерці Эсрома ў Халеў-Эфраце, жонка Эсромава, Авія, нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоі.Сыны Ерахмэіла, першынца Эсромавага, былі: першынец Рам, за ім Вуна, Арэн, Ацэм і Ахія.Была ў Ерахмэіла і другая жонка, імя яе Атара; яна маці Анама.Сыны Рама, першынца Ерахмэілавага, былі: Маац, Ямін і Экер.Сыны Анама былі: Шамай і Яда. Сыны Шамая: Надаў і Авішур.Імя жонкі Авішуравай Авіхаіль, і яна нарадзіла яму Ахбана і Маліда.Сыны Надава: Сэлед і Афаім. І памёр Сэлед бязьдзетны.Сын Афаіма: Ішый. Сын Ішыя: Шэшан. Сын Шэшана: Ахлай.Сыны Яды, брата Шамаевага: Етэр, Ёнатан. Етэр памёр бязьдзетным.Сыны Ёнатана: Пэлет і Заза. Гэта сыны Ерахмэіла.У Шэшана ня было сыноў, а толькі дочкі. У Шэшана быў раб, Егіпцянін, імя яго Ярха;І Шэшан аддаў дачку сваю Ярху за жонку, і яна нарадзіла яму Атая.Атай спарадзіў Натана. Натан спарадзіў Завада;Завад спарадзіў Эфлала, Эфлал спарадзіў Авіда;Авід спарадзіў Еуя, Еуй спарадзіў Азарыю;Азарыя спарадзіў Хэлеца, Хэлец спарадзіў Элеасу;Элеаса спарадзіў Сісмая, Сісмай спарадзіў Салума;Салум спарадзіў Екамію, Екамія спарадзіў Элішаму.Сыны Халева, брата Ерахмэілавага: Мэша, першынец ягоны, - ён бацька Зіфа; і сыны Марэшы, бацькі Хэўрона.Сыны Хэўрона: Карэй і Тапаух, і Рэкем і Шэма.Шэма спарадзіў Рахама, бацьку Ёркеамавага, а Рэкем спарадзіў Шамая.Сын Шамая Маон, а Маон - бацька Бэт-Цура.І Эфа, наложніца Халелава, нарадзіла Харана, Моцу і Газэза. І Харан спарадзіў Газэза.Сыны Егдая: Рэгем, Ётам, Гешаўн, Пэлет, Эфа і Шааф.Наложніца Халевава, Мааха, нарадзіла Шэвера і Тырхану;яна ж нарадзіла Шаафа, бацьку Мадманы, Шэву, бацьку Махэны і бацьку Гівэі. А дачка Халева - Ахса.Вось сыны Халева: сын Хур, першынец Эфраты: Шавал, бацька Кірыят-Ярыма;Салма, бацька Віфляема; Харэф, бацька Бэтгадэра.У Шавала, бацькі Кірыят-Ярыма, былі сыны: Гарое, Хацы, Галмэнюхот.Плямёны Кірыят-Ярыма: Ітрыяны, Футыяны, Шуматаны і Мідраіцяны. Ад гэтых пайшлі Царанэі і Эштааляне.Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян - Царане,і плямёны Сафэрыйцаў, якія жылі ў Ябэцы, Тырэйцы, Шымэйцы, Сухайцы: гэта кінэяне, якія паходзілі ад Хамата, бацькі Бэтрэхава.