Первая книга Паралипоменон, глава 23

1 Лет 23Давід, састарыўшыся і насыціўшыся жыцьцём, паставіў царом над Ізраілем сына свайго Саламона.І сабраў усіх князёў Ізраілевых і сьвятароў і лявітаў,і палічаны былі лявіты, ад трыццаці гадоў і вышэй, і было лікам іх, лічачы пагалоўна, трыццаць восем тысяч чалавек.Зь іх прызначаны для дзеі ў доме Гасподнім дваццаць чатыры тысячы, а пісцоў і судзьдзяў шэсьць тысяч,і чатыры тысячы брамнікаў, і чатыры тысячы тых, што праслаўляюць Госпада на музычных спарудах, якія ён зрабіў для праслаўленьня.І падзяліў іх Давід на чароды па сынах Левія - Гірсоне, Кааце і Мэрары.З Гірсанянаў - Лаэдан і Шымэй.Сыны Лаэдана: першы Ехііл, Зэтам і Ёіль, трое.Сыны Шымэя: Шыламіт, Хазііл і Гаран, трое. Яны ўзначальцы пакаленьняў Лаэданавых.Яшчэ сыны Шымэя: Яхат, Зіза, Еўш і Бэрыя. Гэта сыны Шымэя, чацьвёра.Яхат быў галоўны, Зіта другі; Еўш і Бэрыя мелі дзяцей ня многа, і таму яны былі ў адным ліку пры доме бацькавым.Сыны Каата: Амрам, Іцгар, Хэўрон і Азііл, чацьвёра.Сыны Амрама: Аарон і Майсей. Аарон аддзелены быў на прысьвячэньне да Сьвятога Сьвятых, ён і сыны ягоныя, навечна, каб учыняць дымленьне прад абліччам Госпада, каб служыць Яму і дабраслаўляць імем Ягоным навекі.А Майсей, чалавек Божы і сыны ягоныя залічаны да калена Лявіінага.Сыны Майсея: Гірсон і Эліезэр.Сыны Гірсона: першы быў Шэвуіл.Сыны Эліезра былі: першы Рэхавія. І ня было ў Эліезэра другіх сыноў; у Рэхавіі ж было вельмі многа сыноў.Сыны Іцгара: першы Шэломіт.Сыны Хэўрона: першы Ерыя і другі Амарыя, трэці Яхазііл і чацьвёрты Екамам.Сыны Азііла: першы Міха і другі Ішыя.Сыны Мэрарыны: Махлі і Мушы. Сыны Махлія: Элеазар і Кіс.І памёр Элеазар, і ня было ў яго сыноў, а толькі дочкі; і ўзялі іх за сябе сыны Кіса, браты іхнія.Сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ірэмот - трое.Вось сыны Лявііны, па дамах бацькоў іхніх, узначальцы сямействаў, па імянным зьлічэньні іхнім пагалоўна, якія спраўлялі дзеі служэньня ў доме Гасподнім, ад дваццаці гадоў і вышэй.Бо Давід сказаў: Гасподзь Бог Ізраілеў даў спакой народу Свайму і паставіў яго ў Ерусаліме навекі,і лявітам ня трэба насіць скінію і ўсялякія рэчы яе дзеля служэньня ў ёй.Таму, паводле апошніх загадаў Давіда, палічаны лявіты ад дваццаці гадоў і вышэй,каб яны былі пры сынах Ааронавых, дзеля служэньня дому Гасподняму, у двары і ў прыбудовах, дзеля падтрыманьня чысьціні ўсёй сьвятыні і дзеля выкананьня ўсялякай службы пры доме Божымдзеля назіраньня за хлябамі пакладнымі і пшанічнаю мукою для хлебнага прынашэньня і праснакамі, за печаным, смажаным і за ўсякаю мераю і вагою,і каб станавіліся кожнае раніцы дзякаваць і славасловіць Госпада, таксама і ўвечары,і пры ўсіх цэласпаленьнях, якія ўзносяцца Госпаду ў суботы, на маладзіка і ў сьвяты па ліку, як прадпісана пра іх, - пастаянна прад абліччам Госпада,і каб ахоўвалі скінію адкрыцьця і сьвятыню і сыноў Ааронавых, братоў сваіх, пры службах дому Гасподняму.