Первая книга Паралипоменон, глава 26

1 Лет 26Вось разьмеркаваньне брамнікаў: з Карэянаў: Мэшэлэмія, сын Карэя, з сыноў Асафавых.Сыны Мэшэлэміі: першынец Захар, другі Едыяіл, трэці Зэвадыя, чацьвёрты Ятнііл,пяты Элам, шосты Егоханан, сёмы Эльегоэнай.Сыны Авэд-Эдома: першынец Шэмая, другі Егозавад, трэці Ёах, чацьвёрты Сахар, пяты Навтанаіл,шосты Амііл, сёмы Ісахар, восьмы Пэўльтай, бо Бог дабраславіў яго.У сына яго Шэмаі нарадзіліся таксама сыны, начальнікі ў сваім родзе, бо яны былі людзі моцныя.Сыны Шэмаі: Отні, Рэфаіл, Авэд і Элзавад, браты ягоныя, людзі моцныя, Элія, Сэмахія.Усе яны з сыноў Авэд-Эдома; яны і сыны іхнія і браты іхнія былі людзі руплівыя і да службы здольныя: іх было ў Авэд-Эдома шэсьцьдзясят два.У Мэшэлэміі сыноў і братоў, людзей здольных, было васямнаццаць.У Хосы, з сыноў Мэрарыных, сыны: Шымры галоўны, - хоць ён і ня быў першынец, але бацька ягоны паставіў яго галоўным;другі Хэлкія, трэці Тэвалія, чацьвёрты Захар; усіх сыноў і братоў у Хосы было трынаццаць.Вось разьмеркаваньне брамнікаў па ўзначальцах сямействаў, здольных да службы разам з братамі іхнімі, на служэньне ў доме Гасподнім.І кінулі яны жэрабя, як малы, так і вялікі, па сваіх сямействах на кожную браму.І выпала жэрабя на ўсход Шэлэміі; і Захару, сыну ягонаму, разумнаму дарадцу, кінулі жэрабя, і выпала яму жэрабя на поўнач;Авэд-Эдому на поўдзень, а сынам ягоным пры кладоўках.Шупіму і Хосу на захад; каля брамы Шалэхэт, дзе дарога падымаецца і дзе варта супроць варты.На ўсход па шэсьць лявітаў, на поўнач па чатыры, на поўдзень па чатыры а ў кладоўках па два.На захад каля бабінца на дарозе па чатыры, а каля самага бабінца па два.Вось разьмеркаваньне брамнікаў з сыноў Карэевых і сыноў Мэрарыных.А лявіты, браты іхнія, глядзелі за скарбамі дома Божага і за скарбамі прысьвечаных рэчаў.Сыны Лаэдана, сына Герсонавага - ад Лаэдана, галовы сямействаў ад Лаэдана Герсонскага: Ехіел.Сыны Ехіела: Зэтам і Ёіль, брат ягоны, глядзелі за скарбамі дома Гасподняга,разам з нашчадкамі Амрама, Іцгара, Хэўрона, Азііла.Шэвуіл, сын Гірсона, сына Майсеевага, быў галоўным даглядчыкам скарбаў.У брата ягонага Эліезэра сын Рэхавія, у Яго сын Ісая, у яго сын Ёрам, у яго сын Зіхрый, у яго сын Шэламіт.Шэламіт і браты ягоныя глядзелі за ўсімі скарбніцамі прысьвечаных рэчаў, якія прысьвяціў цар Давід і ўзначальцы сямействаў і тысячнікі, сотнікі і начальнікі войска.З заваёваў і са здабычы яны прысьвячалі на падтрымку дома Гасподняга.І ўсё, што прысьвяціў Самуіл прарок, і Саўл, сын Кіса, і Авэнір, сын Ніра, і Ёаў, сын Саруі, усё прысьвечанае было на руках у Шэламіта і братоў ягоных.З племя Іцгаравага: Хэнанія і сыны ягоныя вызначаны на зьнешняе служэньне ў Ізраільцянаў пісцамі і судзьдзямі.З племя Хэўронавага: Хашавія і браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем па гэты бок Ярдана на захад, па ўсякіх справах служэньня Гасподняга і па службе царскай.У племя Хэўронавага Ерыя быў галавою Хэўронцаў, у іхніх родах, у пакаленьнях. На саракавым годзе валадараньня Давіда яны палічаны, і знойдзены паміж імі людзі мужныя ў Язэры Галаадскім.І браты ягоныя, людзі здольныя, дзьве тысячы сямсот, былі ўзначальцы сямействаў. Іх паставіў цар Давід над племем Рувімавым і Гадавым і паўплемем Манасііным, па ўсіх справах Божых і дзеях цара.