Першы ліст Пятра, глава 5

1 Пт 5Пастыраў вашых умаўляю я, супастыр і сьведка цярпеньняў Хрыстовых і саўдзельнік у славе, якая павінна адкрыцца:пасьвіце Божы статак, які ў вас, наглядайце за ім ня з прынукі, а з ахвоты і богаспадобна, ня дзеля гнюснай карысьлівасьці, а з руплівасьці,і не пануючы над спадчынай Божай, а даючы прыклад статку, -і калі зьявіцца Пастыраначальнік, вы атрымаеце неўвядальны вянок славы.Таксама і малодшыя, карэцеся пастырам; а ўсе, скараючыся адно аднаму, набярэцеся пакорлівай мудрасьці, таму што Бог ганарыстым працівіцца, а пакорным дае мілату.Дык вось упакорцеся пад моцнай рукою Божай, хай узьнясе вас у свой час;усе клопаты вашыя ўскладзеце на Яго, бо Ён дбае пра вас.Цьверазейце, чувайце, бо супраціўнік ваш д'ябал ходзіць, як рыклівы леў, шукаючы каго праглынуць;стойце супроць яго цьвёрдаю вераю, ведаючы, што такія самыя цярпеньні выпадаюць і братам вашым у сьвеце.А Бог усялякай мілаты, паклікаўшы нас у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, Сам пасьля нядоўгага цяпреньня вашага, няхай удасканаліць вас, няхай угрунтуе, няхай умацуе, няхай зробіць непахіснымі.Яму слава і ўлада навекі вечныя. Амін.Гэта сьцісла напісаў я вам праз Сылуана, вернага, як думаю, вашага брата, каб упэўніць вас, суцяшаючы і сьведчачы, што гэта ў ісьціне мілата Божая, у якой вы стаіце.Вітае вас выбраная, падобна вам, царква ў Вавілоне і Марк, сын мой.Вітайце адно аднаго пацалункам любові. Мір вам усім у Хрысьце Ісусе. Амін.