Первое послание к Тимофею, глава 2

1 Цім 2І вось, перш-наперш прашу ўзносіць малітвы, прашэньні, маленьні, падзякаваньні за ўсіх людзей,за цароў і за ўсіх уладцаў, каб нам весьці жыцьцё ціхае і маўклівае ў богабаязнай пабожнасьці і чысьціні;бо гэта добра і даспадобы Збаўцу нашаму Богу,Які хоча, каб усе людзі ўратаваліся і дасягнулі спазнаньня ісьціны.Бо адзіны Бог, адзіны і пасрэднік паміж Богам і людзьмі, Чалавек Хрыстос Ісус,Які аддаў Сябе на адкупленьне ўсіх: такое было ў свой час сьведчаньне,дзеля якога я пастаўлены прапаведнікам і апосталам - праўду кажу ў Хрысьце, не маню, - настаўнікам язычнікаў у веры і праўдзе.І вось жадаю, каб на ўсякім месцы казалі малітвы мужчыны, узносячы чыстыя рукі бяз гневу і сумненьня;каб гэтак сама і жанчыны, у прыстойнай вопратцы, сарамяжліва і цнатліва, упрыгожвалі сябе не заплятаньнем валасоў, ні золатам, ні жэмчугам, ні каляровымі строямі,а добрымі справамі, як прыстойна жанчынам, што прысьвячаюць сябе пабожнасьці.Жанчына хай вучыцца маўкліва, у вялікай пакоры;а вучыць жанчыне не дазваляю, ні верхаводзіць над мужчынам, а быць у маўклівасьці.Бо раней створаны Адам, а потым Ева;і не Адам зваблены, а жонка, звабіўшыся, пераступіла закон;аднак жа ўратуецца празь дзетародства, калі застанецца ў веры і любові і ў сьвятасьці з цнотаю.