Ліст да Эфесянаў, глава 2

Эф 2І вас, мёртвых за злачынствы і грахі вашыя,у якіх вы калісьці жылі, згодна са звычаямі сьвету гэтага, па волі князя, які ўладарыць у паветры, духа, які дзее цяпер у сынах супраціву,сярод якіх і мы калісьці жылі ў нашых плоцкіх жадобах, выконваючы пахаценьне плоці і помыслаў, і былі па прыродзе дзецьмі гневу, як і астатнія,Бог, багаты міласэрнасьцю, зь вялікай сваёй любові, якою палюбіў вас,і нас, мёртвых за злачынствы, ажыватварыў з Хрыстом, - мілатою вы ўратаваныя,і ўваскрэсіў зь Ім і пасадзіў на нябёсах у Хрысьце Ісусе,каб зьявіць у наступных вяках найшчадрэйшае багацьце мілаты Сваёй у даброці да нас у Хрысьце Ісусе.Бо мілатою вы ўратаваныя празь веру, і гэта не ад вас, - Божы дар:не ад дзеяў, каб ніхто не хваліўся.Бо мы - Ягоныя стварэньні, створаныя ў Хрысьце Ісусе на добрыя дзеі, якія Бог быў назначыў нам выконваць.Дык вось памятайце, што вы, колісь язычнікі па плоці, якіх называлі «неабрэзанымі», так званыя «рукатворна абрэзаныя на плоці»,што вы былі ў той час бяз Хрыста, адсечаныя ад грамадзтва Ізраільскага, чужыя запаветам абяцаньня, ня мелі надзеі і былі бязбожнікі ў сьвеце;а цяпер у Хрысьце Ісусе вы, што былі колісь далёка, сталіся блізкімі Крывёю Хрыстоваю:бо Ён ёсьць мір наш, Які зрабіў з двух адно і зруйнаваў перашкоду пасярэдзіне -скасаваўшы варожасьць Плоцьцю Сваёю, - а закон запаведзяў - вучэньнем, каб з двух стварыць у Сабе Самім аднаго новага чалавека, сталюючы мір,і ў адным целе прымірыць абодвух з Богам крыжам, забіўшы на гэтым варожасьць;і, прыйшоўшы, «абвяшчаў мір вам, далёкім, і блізкім»,бо празь Яго і тыя і другія маем доступ да Айца, у адным Духу.Дык вось, вы ўжо ня чужынцы і ня прыхадні, а суграмадзяне сьвятым і свае Богу,уцьверджаныя на аснове апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста каменем вугла,на якім увесь будынак, моцна складаны, вырастае ў сьвяты храм у Госпадзе,на якім і вы будуецеся ў селішча Божае Духам.