Послание к Галатам, глава 4

Гал 4Яшчэ скажу: спадкаемец, пакуль у маленстве, нічым не адрозьніваецца ад раба, хоць і гаспадар усяго:ён пад апекунамі і кіраўнікамі аж да часу вызначанага бацькам.Гэтак і мы, пакуль былі ў маленстве, былі паняволеныя рэчавым пачаткам сьвету;але калі споўніўся час, Бог паслаў Сына Свайго (Адзінароднага), Які нарадзіўся ад жанчыны і хадзіў пад законам,каб адкупіць падзаконных, каб нам атрымаць усынаўленьне.А як што вы - сыны, дык Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які ўсклікае: «Абба, Войча!»Таму ты ўжо ня раб, а сын; а калі сын, дык і спадкаемец Божы празь Ісуса Хрыста.Але тады, ня ведаючы Бога, вы служылі божышчам, якія па сутнасьці не багі;а сёньня, уведаўшы Бога, альбо лепей, атрымаўшы пазнаньне ад Бога, навошта вяртаецеся зноў да бясьсілых і ўбогіх матар'яльных пачаткаў, і хочаце яшчэ зноў падняволіцца ім?Вы пільна зважаеце на дні, месяцы, поры і гады.Баюся за вас, ці ня марна я працаваў у вас.Прашу вас, браты, будзьце, як я, таму што і я, як вы. Вы нічым не пакрыўдзілі мяне:ведаеце, што, хоць я ў нядужай плоці зьвеставаў вам першы раз,але вы не пагардзілі спакушэньня майго ў плоці маёй і не пагрэбавалі мною, а прынялі мяне, як анёла Божага, як Хрыста Ісуса.Якія вы былі дабрашчасныя! Сьведчу пра вас, што, калі б можна было, вы б вырвалі вочы свае і аддалі мне.І вось, няўжо я стаўся ворагам вашым, кажучы вам праўду?Рупяцца за вас нячыста, і хочуць вас адвярнуць, каб вы рупіліся пра іх.Добра рупіцца ў добрым заўсёды, а не ў маёй толькі прысутнасьці ў вас.Дзеці мае! я зноў дзеля вас у пакутах народзінаў, пакуль вобраз Хрыста ня выявіцца ў вас.Хацеў бы я цяпер быць у вас і зьмяніць голас мой, бо я ў недаўменьні пра вас.Скажэце мне вы, хто хоча быць пад законам: хіба вы ня слухаецеся закона?Бо напісана: «Абрагам меў двух сыноў, аднаго ад рабыні, а другога ад вольнай».Але які рабыніч, той народжаны па плоці; а які ад вольнай, той па абяцаньні.У гэтым ёсьць іншы сэнс. Гэта два запаветы: адзін ад гары Сінайскай, які родзіць на рабства, які ёсьць Агар,бо Агар азначае гару Сінай у Аравіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, бо ён зь дзецьмі сваімі ў рабстве;а вышэйшы Ерусалім вольны: Ён - маці ўсім нам.Бо напісана: «узьвесяліся, няплодная, ты, што ня родзіш; усклікні і гукні, ты, што ня мучылася ў родах; бо ў пакінутай куды болей дзяцей, чым у той, што мае мужа».Мы, браты, дзеці абяцаньня, як Ісаак.Але як тады народжаны ад плоці гнаў таго, хто ад Духа, так і сёньня.Што ж кажа Пісаньне? «Выгані рабыню і сына яе, бо сын рабыніч не спадчыньніць разам з сынам вольнае».Таму, браты, мы дзеці не рабыні, а вольнай.