Быццё, разьдзел 10

Вось радавод сыноў Ноевых: Сіма, Хама і Яфэта. Пасьля патопу нарадзіліся ў іх дзеці.

Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Тувал, Мэшэх і Тырас.

Сыны Гамэравыя: Аскеназ, Рыфат і Тагарма.

Сыны Яванавыя: Эліса, Тарсіс, Кітым і Даданім.

Ад гэтых насяліліся астравы народаў у землях іхніх, кожны паводле мовы сваёй, паводле плямёнаў сваіх, у народах сваіх.

Сыны Хамавыя: Хуш, Міцраім, Фут і Ханаан.

Сыны Хушавыя: Сэва, Хавіла, Саўта, Раама і Саўтэха. Сыны Раамавыя: Шэва і Дэдан.

Хуш спарадзіў таксама Німрода: гэты пачаў быць дужым на зямлі;

ён быў дужы зьвералоў прад Госпадам; таму і кажуць: дужы зьвералоў, як Німрод, прад Госпадам.

Царства ягонае спачатку складалі: Вавілон, Эрэх, Акад і Халнэ, у зямлі Сэнаар.

З гэтай зямлі выйшаў Асур і пабудаваў Нінэвію, Рэхавотір, Калах

і Рэсэн паміж Нінэвіяю і Калахам; гэта горад вялікі.

Ад Міцраіма пайшлі Лудым, Анамім, Легавім, Нафтухім,

Патрусім, Каслухім, адкуль выйшлі Філістымляне, і Кафтарым.

Ад Ханаана нарадзіліся: Сідон, першынец ягоны, Хэт,

Евусэй, Амарэй, Гергесэй,

Эвэй, Аркей, Сінэй,

Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся,

і былі межы Хананэяў ад Сідона на Герару да Газы, адсюль на Садому, Гамору, Адму і Цэваім да Лашы.

Гэта сыны Хамавыя, паводле плямёнаў іхніх, у землях іхніх, у народах іхніх.

Былі дзеці і ў Сіма, бацькі ўсіх сыноў Эвеаравых, старэйшага брата Яфэтавага.

Сыны Сімавыя: Элам, Асур, Арфаксад, Луд, Арам.

Сыны Арамавыя: Уц, Хул, Гетэр і Магш.

Арфаксад спарадзіў Каінана, Каінан спарадзіў Салу, Сала спарадзіў Эвэра.

У Эвэра нарадзіліся два сыны; імя аднаго: Фалек, бо ў дні ягоныя зямля разьдзелена; імя брата ягонага: Ёктан.

Ёктан спарадзіў Алмадада, Шалэфа, Хацармавэта, Ераха,

Гадарама, Узала, Дыклу,

Авала, Авімаіла, Шэву,

Афіра, Хавілу і Ёвава. Усе гэтыя сыны Ёктанавыя.

Селішчы іхнія былі ад Мешы да Сэфара, гары ўсходняй.

Гэта сыны Сімавыя паводле плямёнаў іхніх, паводле моваў іхніх, у землях іхніх, паводле народаў іхніх.

Вось плямёны сыноў Ноевых, паводле радаводу іхняга, у народах іхніх. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.