Книга Судей Израилевых, глава 17

Суд 17Быў адзін чалавек на гары Яфрэмавай, імем Міха.Ён сказаў маці сваёй: тысяча сто сікляў срэбра, якія ў цябе ўзятыя і за якія ты пры мне вымавіла праклён, гэта срэбра ў мяне, я ўзяў яго. Маці ягоная сказала: дабраславёны сын мой у Госпада!І вярнуў ён маці сваёй тысячу сто сікляў срэбра. І сказала маці ягоная: гэта срэбра ад сябе я прысьвяціла Госпаду дзеля сына майго, каб зрабіць зь яго выразанага балвана і літага куміра; дык вось аддаю яго табе.Але ён вярнуў срэбра маці сваёй. Маці ягоная ўзяла дзьвесьце сікляў срэбра, і аддала іх гутніку. Ён зрабіў зь іх выразанага балвана і літага куміра, які і быў у доме ў Міхі.І быў у Міхі дом Божы. І зрабіў ён наплечнік і тэрафім, і пасьвяціў аднаго сына свайго, каб ён быў у яго за сьвятара.У тыя дні ня было цара ў Ізраіля; кожны рабіў, што яму здавалася правільным.Адзін хлопец зь Віфляема Юдэйскага, зь племя Юдавага, лявіт, тады жыў там.Гэты чалавек пайшоў з горада Віфляема Юдэйскага, каб пажыць, дзе выпадзе, і, ідучы дарогаю, прыйшоў на гару Яфрэмавую да дома Міхі.І сказаў яму Міха: адкуль ты ідзеш? Ён сказаў яму: я лявіт зь Віфляема Юдэйскага, і іду пажыць, дзе давядзецца.І сказаў яму Міха: застанься пры мне, і будзь у мяне за бацьку і сьвятара; я буду даваць табе па дзесяць сікляў срэбра ў год, патрэбную вопратку і ежу.Лявіт пайшоў да яго, і згадзіўся лявіт застацца ў гэтага чалавека, і быў хлопец у яго, як адзін з сыноў ягоных.Міха пасьвяціў лявіта, і гэты хлопец быў у яго за сьвятара, і жыў у доме ў Міхі.І сказаў Міха: цяпер я ведаю, што Гасподзь будзе мне дабраволіць, бо лявіт у мяне за сьвятара.