Книга Иова, глава 13

Ёў 13Вось, усё гэта бачыла вока маё, чула вуха маё і зьмеціла сабе.Колькі ведаеце вы, ведаю і я: я ня ніжэйшы за вас.Але я да Ўсяўладнага хацеў бы гаварыць і жадаў бы спаборнічаць з Богам.А вы плетуны хлусні; усе вы бескарысныя лекары.О, калі б толькі вы маўчалі! гэта было б залічана вам у мудрасьць.Выслухайце ж разважаньні мае і ўдумайцеся ў пярэчаньне вуснаў маіх.Ці трэба было вам дзеля Бога гаварыць няпраўду і дзеля Яго гаварыць ману?Ці трэба было вам быць заўгодным Яму і за Бога так спрачацца?Ці добра будзе, калі Ён выпрабуе вас? Ці ашукаеце Яго, як ашукваюць чалавека?Строга пакарае Ён вас, хоць вы і патайна крывадушнічаеце.Няўжо веліч Ягоная не палохае вас, і страх Ягоны не нападае на вас?Напаміны вашыя падобныя на попел, апоры вашыя - апоры гліняныя.Замоўкніце перад мною, і я буду гаварыць, што б ні напаткала мяне.Навошта мне турзаць цела маё зубамі маімі і душу маю класьці ў руку маю?Вось, Ён забівае мяне, але я буду спадзявацца; я хацеў бы толькі адстояць шляхі мае прад абліччам Ягоным!І гэта ўжо ў апраўданьне мне, таму што крывадушнік ня пойдзе прад аблічча Ягонае!Выслухайце ж уважліва слова маё і тлумачэньне маё вушамі вашымі.Вось, я завёў судовую справу: ведаю, што праўда мая.Хто здольны аспрэчыць мяне? Бо я неўзабаве замоўкну і выпушчу дух.Дваяка толькі не рабі са мною, і тады я ня буду хавацца ад аблічча Твайго:адвядзі ад мяне руку Тваю, і жах Твой хай не трасе мяне.Тады кліч, і я буду адказваць, альбо буду гаварыць я, а Ты адказвай мне.Колькі ў мяне заганаў і грахоў? пакажы мне беззаконьне маё і грэх мой.Навошта хаваеш аблічча Тваё і лічыш мяне ворагам Тваім?Ці не сарваную лісьцінку Ты расьціраеш і ці ня сухую саломіну перасьледуеш?Бо Ты пішаш на мяне горкае і залічваеш мне грахі маладосьці маёй,і ставіш у калодку ногі і прасочваеш усе сьцежкі мае, - гонішся па сьлядах ног маіх.А ён, як цьвіль, распадаецца, як вопратка, сточаная мольлю.