Ёва, глава 20

Ёў 20І адказваў Сатар Нааміцянін і сказаў:развагі мае змушаюць мяне адказаць, і я сьпяшаюся выказаць іх.Дакор ганебны мне выслухаў я, і дух разуменьня майго адкажа за мяне.Хіба ня ведаеш ты, што спрадвеку, - з таго часу, як пастаўлены чалавек на зямлі,весялосьць беззаконных кароткая ў часе, і радасьць крывадушнікаў імгненная?Хоць бы вырасла да нябёсаў веліч ягоная, і галава ягоная дастала да воблакаў, -як памёт ягоны, навекі прападае ён; тыя, што бачылі яго, скажуць, дзе ён?Як сон, адляціць, і ня знойдуць яго; і, як начны відзеж, зьнікне.Вока, якое бачыла яго, больш не пабачыць яго, і ўжо ня ўгледзіць яго месца ягонае.Сыны яго будуць шукаць ласкі ў жабракоў, і рукі ягоныя вернуць украдзенае ім.Косткі яго напоўнены грахамі маладосьці ягонай, і зь ім лягуць яны ў пыл.Калі салодкае ў роце яго зло і ён тоіць яго пад языком сваім,беражэ і ня кідае яго, а трымае яго ў вуснах, -дык гэтая ежа ягоная ў нутробе ягонай ператворыцца ў жоўць аспідаў усярэдзіне ў яго.Маёмасьць, якую ён глытаў, выблюе: Бог вырве яго з чэрава ягонага.Зьмяіны яд ён смокча; усьмерціць яго язык зьмяіны.Ня бачыць яму ручаёў, рэк, якія плывуць мёдам і малаком!Нажытае працай верне, не праглыне; у меру маёмасьці ягонай будзе і адплата ягоная, а ён не парадуецца.Бо ён прыгнятаў, адсылаў бедных, захопліваў дамы, якіх не будаваў;ня ведаў сытасьці ў чэраве сваім і ў прагнасьці сваёй не шкадаваў нічога.Нішто не ўратавалася ад ненаеднасьці ягонай, затое ня вытрывае шчасьце ягонае.У поўніцы багацьця будзе цесна яму; рука кожнага пакрыўджанага падымецца на яго.Калі будзе чым напоўніць нутробу ягоную, Ён пашле на яго лютасьць гневу Свайго і здожджыць на яго хваробы ў плоці ягонай.Як уцячэ ён ад зброі жалезнай, - пратне яго лук медны;пачне вымаць стралу, - і яна выйдзе зь цела, выйдзе, зьзяючы праз жоўць ягоную; жахі сьмерці прыйдуць на яго!Усё змрочнае схавана ўсярэдзіне ў яго; будзе пажыраць яго агонь, нікім не разьдзіманы; ліха напаткае і ўсё, што засталося ў намёце ягоным.Неба адкрые беззаконьне ягонае, і зямля паўстане супроць яго.Зьнікне сьцягнутае з дома ягонага; усё расплывецца ў дзень гневу Яго.Вось доля чалавеку беззаконнаму ад Бога і спадчына, вызначаная яму Ўсеўладным!