Ёва, глава 35

Ёў 35І гаварыў далей Эліуй і сказаў:ці лічыш ты справядлівым, што сказаў: «я праўдзівейшы за Бога»?Ты сказаў: «якая карысьць мне? і які прыбытак я меў бы перад тым, як калі б я і грашыў?»Я адкажу табе і тваім сябрам з табою:зірні на неба і глядзі; падзівіся на воблакі, яны вышэй за цябе.Калі ты грэшыш, што робіш ты Яму? і калі злачынствы твае памнажаюцца, што прычыняеш ты Яму?Калі ты справядлівы, што робіш Яму? альбо што атрымлівае Ён з рукі тваёй?Бязбожнасьць твая ў чалавеку, як ты, і справядлівасьць твая ў сыне чалавечым.Ад мноства прыгнятальнікаў стогнуць прыгнечаныя і ад рукі моцных лямантуюць;але ніхто ня кажа: дзе Бог, творца мой, Які дае песьні ўначы,Які вучыць нас больш, чым жывёл зямных, і настаўляе на розум нас болей, чым птушак нябесных?Там яны лямантуюць, і Ён не адказвае ім, з прычыны гонару ліхіх людзей.Але няпраўда, што Бог ня чуе і Ўсеўладны не глядзіць на гэта.Хоць ты сказаў, што ты ня бачыш Яго, але суд прад Ім, - чакай яго.А сёньня, таму што гнеў Ягоны не наведаў яго і ён не спазнаў яго ва ўсёй строгасьці,Ёў і адкрыў лёгкадумна вусны свае і безразважна раскідае словы.