Кніга Ісуса Навіна, разьдзел 15

Жэрабя племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх, выпала такое: сумежна зь Ідумэяю была пустыня Сін, на поўдзень, пры канцы Тэмана;

паўднёвай мяжою іх быў край мора Салёнага ад затокі, якая прасьціралася на поўдзень;

на поўдні ідзе яна да ўзвышша Акравімскага, праходзіць Цын і, падымаючыся з паўднёвага боку да Кадэс-Варны, праходзіць Хецрон і, падымаючыся да Адара, паварочвае ў Каркаі,

потым праходзіць Ацмон, ідзе да патоку Егіпецкага, так што канец гэтай мяжы ёсьць мора. Гэта будзе ваша паўднёвая мяжа.

А мяжою на ўсход мора Салёнае, да ўтоку Ярдана; а мяжа з паўночнага боку ад затокі мора, ад утоку Ярдана;

адсюль мяжа падымаецца да Бэт-Хоглы і праходзіць з паўночнага боку да Бэт-Аравы, і ідзе мяжа ўгору да каменя Багана, сына Рувімавага;

потым падымаецца мяжа да Давіра ад даліны Ахор і на поўначы паварочвае да Галгала, які насупраць узвышша Адуміма, што з паўднёвага боку патока; адсюль мяжа праходзіць да водаў Эн-Шэмэша і канчаецца каля Эн-Рагела;

адсюль мяжа ідзе ўгору да даліны сына Эномавага з паўднёвага боку Евуса, які ёсьць Ерусалім, і падымаецца мяжа на вяршыню гары, якая на захад насупраць даліны Эномавай, якая на краі даліны Рэфаімаў на поўнач;

ад вяршыні гары мяжа паварочвае да крыніцы водаў Нэфтоах і ідзе да гарадоў гары Эфрона, і паварочвае мяжа да Ваала, які ёсьць Кірыят-Ярым;

потым паварочвае мяжа ад Ваала да мора, да гары Сэіра, і ідзе паўночным схілам гары Еарым, якая ёсьць Кесалон, і, сыходзячы да Вэтсаміса, праходзіць праз Тымну;

адсюль мяжа ідзе паўночным бокам Экрона, і паварочвае мяжа да Шыкарона, праходзіць праз гару Ваал і даходзіць да Яўнэіла, і канчаецца мяжа каля мора. Заходнюю мяжу ўтварае вялікае мора.

Вось мяжа сыноў Юдавых з родамі іхнімі з усіх бакоў.

І Халеву, сыну Ефаніінаму даў частку сярод сыноў Юдавых, як загадаў Гасподзь Ісусу: Кірыят-Арбы, бацькі Энакавага, інакш Хэўрон.

І выгнаў адтуль Халеў трох сыноў Энакавых: Шэшая, Ахімана і Талмая, дзяцей Энакавых.

Адсюль Халеў пайшоў супроць жыхароў Давіра.

І сказаў Халеў: хто разаб'е Кірыят-Сэтэр і возьме яго, таму аддам Ахсу, дачку маю, за жонку.

І ўзяў яго Гатанііл сын Кеназа, брата Халевавага, і аддаў ён за жонку яму Ахсу, дачку сваю.

І сталася, як яна мела ісьці, дык намовілі яе прасіць у бацькі свайго поля. І яна зышла з асла, а Халеў сказаў ёй: што табе?

Яна сказала: дай мне дабраславеньне: ты даў мне зямлю паўднёвую, дай мне і крыніцы водаў. І даў ён ёй крыніцы верхнія і крыніцы ніжнія.

Вось надзел племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх:

гарады з краю плямёнаў сыноў Юдавых сумежныя з Ідумэяй на поўдні былі: Каўцэіл, Эдэр і Ягур,

Кіна, Дымона, Адада,

Кедэс, Асор і Ітнан,

Зіф, Тэлэм і Валот,

Гацор-Кадата, Кірыят, Хэцрон, інакш Гацор,

Амам, Шэма і Малада,

Хацар-Гада, Хэшмон і Вэт-Палет,

Хацар-Шуал, Вірсавія і Візіятэя,

Ваала, Іім і Ацэм,

Элталад, Кесід і Хорма,

Цыклаг, Мадмана і Сансана,

Леваот, Шэліхім, Аін і Рымон: усяго дваццаць дзевяць гарадоў зь сёламі.

На нізінных мясьцінах: Эштаол, Цора і Ашна,

Занаах, Эн-Ганім, Тапуах і Гаэнам,

Ярмут, Адалам, Соха і Азэка,

Шаараім, Адытаім, Гедэра альбо Гедэратаім: чатырнаццаць гарадоў зь іх сёламі.

Цэнан, Хадаша, Міглдал-Гад,

Дылеан, Міцфэ і Ёктэіл,

Лахіс, Вацкат і Эглон,

Хабон, Лахмас і Хітліс,

Гедэрот, Бэт-Дагон, Наэма і Мэкед: шаснаццаць гарадоў зь іх сёламі.

Ліўна, Этэр і Ашан,

Іфтах, Ашна і Нэцыў,

Кеіла, Ахзіў і Марэша: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.

Экрон з залежнымі ад яго гарадамі і сёламі.

І ад Экрона да мора ўсё, што каля Азота, зь сёламі іх,

Азот, залежныя ад яго гарады і сёлы яго, Газа, залежныя ад яе гарады і сёлы яе, да самага патока Егіпецкага і вялікага мора, якое ёсьць мяжа.

На горах: Шамір, Ятыр і Соха,

Дана, Кірыят-Сана, інакш Давір,

Анат, Эштэма і Анім,

Гашэн, Халон і Гіла: адзінаццаць гарадоў зь іх сёламі.

Араў, Дума і Эшан,

Янум, Бэт-Тапуах і Афэка,

Хумта, Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, і Цыгор: дзевяць гарадоў зь іх сёламі.

Маон, Карміл, Зіф і Юта,

Іўзрээль, Ёкдам і Занаах,

Каін, Гіва і Тымна: дзесяць гарадоў зь іх сёламі.

Халхуд, Бэт-Цур і Гедор,

Маарат, Бэт-Анот і Элтэкон: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.

Кірыят-Ваал, інакш Кірыят-Ярым і Арава: два гарады зь іх сёламі.

У пустыні: Бэт-Арава, Мідын і Сэкаха,

Ніўшан, Ір-Мэлэх і Эн-Геды: шэсьць гарадоў зь іх сёламі.

А Евусэяў, жыхароў Ерусаліма, не маглі выгнаць сыны Юдавыя, і таму Евусэі жывуць з сынамі Юды ў Ерусаліме аж да сёньня.