Плач Ераміі, глава 3

Плач 3Я чалавек, які зьведаў гора ад жазла Твайго гневу:Ён павёў мяне і ўвёў у цемру, а не ў сьвятло.Толькі супроць мяне Ён зьвяртае руку Сваю кожнага дня;выснажыў плоць маю і скуру маю, паламаў мае косьці;абгарадзіў мяне і абклаў горыччу і цяготаю;пасадзіў мяне ў цёмнае месца, як даўно памерлых;акружыў мяне мурам, каб я ня выйшаў, уцяжыў аковы мае,і хоць я клічу і енчу, нячулы Ён да малітвы маёй;крушнямі загарадзіў мне дарогі, скрывіў сьцежкі мае.Ён мне стаўся як бы мядзьведзь у засадзе, як бы леў у патайным месцы;скрывіў дарогі мае і разарваў мяне, у нівеч абярнуў мяне;напяў лук Свой і паставіў мяне як бы цэлем пад стрэлы;паслаў у ныркі мае стрэлы з калчана Свайго.Я зрабіўся пасьмешышчам усяму народу майму, штодзённаю скрушлівай песняй яго.Ён насыціў мяне горыччу, напаіў мяне палыном;скрышыў камянямі зубы мае, пасыпаў мяне попелам.І адышоў спакой ад душы маёй; я забыўся пра шчасныя дні,і сказаў я: загінула сіла мая і надзея мая на Госпада.Падумай пра цярпеньні мае, пра гароту маю, пра жоўць і палын.Цвёрда памятае гэта душа мая і ападае ўва мне.Вось, што я адказваю сэрцу майму і таму спадзяюся:зь міласьці Госпада мы ня зьніклі, бо ня вычарпаўся Яго мілажаль:ён абнаўляецца кожнае раніцы; вялікая вернасьць Твая!Гасподзь частка мая, кажа душа мая, спадзявацьмуся ж на Яго.Добры Гасподзь з тымі, што на Яго спадзяюцца, з душою, якая шукае Яго.Добра таму, хто цярпліва чакае ратунку ад Госпада.Добра чалавеку, калі ён нясе ярмо ў маладосьці сваёй;сядзіць адасоблена і маўчыць, бо Ён ярмо наклаў на яго;кладзе вусны свае ў пыл, думаючы: «магчыма, яшчэ ёсьць надзея»;падстаўляе шчаку сваю таму, хто яго б'е, здавальняецца ганьбаваньнем,бо не навек пакідае Гасподзь.Але паслаў гора, і ўмілажаліцца зь вялікай даброці Сваёй.Бо Ён не па волі сэрца Свайго карае і засмучае сыноў чалавечых.Але калі топчуць нагамі сваімі ўсіх вязьняў зямлі,калі несправядліва судзяць чалавека перад абліччам Усявышняга,калі чалавека ўціскаюць у дзеях ягоных: хіба ня бачыць Гасподзь?Хто гэта кажа: «І тое бывае, чаму Гасподзь не загадаў быць»?Ці не ад вуснаў Усявышняга адбываецца бедства і посьпех?Навошта наракае чалавек жывы? кожны хай наракае на грахі свае.Выпрабуем і дасьледуем шляхі свае, і зьвернемся да Госпада.Узьнясём сэрца наша і рукі да Бога, сутнага на нябёсах:мы адпалі і ўпарціліся; Ты ня зьлітаваўся:Ты пакрыў Сябе гневам і перасьледаваў нас, забіваў, не шкадуючы;Ты засланіў сябе хмарай, каб не даходзіла наша малітва;сьмецьцем і мярзотаю Ты зрабіў нас сярод народаў.Разьзявілі на нас пашчу сваю ўсе ворагі нашы.Жудасьць і яма, спусташэньне і разбурэньне - доля наша.Патокі водаў вылівае вока маё па пагібелі дачкі народа майго.Вока маё выліваецца і не перасыхае, бо палёгкі няма,пакуль ня ўгледзіць і ня ўбачыць Гасподзь зь нябёсаў.Вока маё засмучае душу маю дзеля ўсіх дочак майго горада.Па ўсякаму сіліліся вылавіць мяне, як птушку, ворагі мае, бязь ніякай прычыны;укінулі жыцьцё маё ў яму і закідалі мяне камянямі.Воды падняліся да галавы маёй; я сказаў: «загінуў я».Я заклікаў імя Тваё, Госпадзе, зь ямы глыбокай.Ты чуў голас мой; не затулі Тваё вуха ад уздыханьня майго, ад енку майго!Ты набліжаўся, калі я клікаў Цябе, і казаў: ня бойся!Ты абараняў, Госпадзе, дзеі душы маёй; акупляў жыцьцё маё.Ты бачыш, Госпадзе, крыўду маю; рассудзі справу маю.Ты бачыш усю помсьлівасьць іхнюю, усе намыслы іхнія супраць мяне;Ты чуеш, Госпадзе, лаянку іхнюю, усе намыслы іхнія супраць мяне,словы тых, што паўстаюць на мяне, і іхнія хітраваньні супроць мяне дзень у дзень.Паглядзі, ці сядзяць яны, а ці ўстаюць, я для іх - песьня.Аддай ім, Госпадзе, паводле дзеяў рук іхніх;пашлі ім памрочышча сэрца і пракляцьце Тваё на іх;перасьледуй іх, Госпадзе, гневам тваім, і вынішчы іх з паднябеснай.