Плач Ераміі, глава 5

Плач 5Успомні, Госпадзе, што над намі зьдзейсьнілася; паглядзі, падзівіся на паганьбеньне нашае:спадчына нашая перайшла да чужых, дамы нашыя - да іншапляменцаў;Мы асірацелі, бяз бацькі; маці нашыя - аўдавелі.Ваду сваю п'ем за срэбра, дровы нашыя нам за грошы даюць.Нас паганяюць у карак, мы працуем - і ня маем спачыну.Працягваем руку да Егіпцянаў, да Асірыянаў, каб наесьціся хлеба.Бацькі нашыя грэшнікі: іх больш няма, а мы кару нясем за беззаконьні іхнія.Рабы пануюць над намі, і няма каму выбавіць з-пад рукі іхняй.Свой хлеб здабываем з пагрозай жыцьцю ад меча.Счарнела, як печ, нашая скура ад пякучага голадуЖанок на Сіёне няславяць, дзяўчат - у гарадах Юдэйскіх.Князі павешаны рукамі іхнімі, абліччы старцаў не ўшанаваны.Юнакоў бяруць да жорнаў, і падлеткі падаюць пад ношкамі дроў.Старцы не сядзяць больш каля варотаў; хлапцы не сьпяваюць.Аціхла радасьць сэрца нашага: карагоды нашыя ў енк абярнуліся.Упаў вянок з галавы нашай; гора нам, што мы зграшылі!Ад гэтага вось зьнемаглося нашае сэрца; ад гэтага нашыя вочы зацьміліся.Ад таго, што апусьцела гара Сіён, лісы ходзяць па ёй.Ты, Госпадзе, жывеш вечна; трон твой - род у род.Дзеля чаго зусім забываеш нас, пакідаеш на доўгі час?Навярні нас да Цябе, Госпадзе, і мы навернемся; абнаві дні нашыя, як спрадвеку было.Няўжо ты зусім адкінуў нас, прагневаўся на нас бязь меры?