Евангелле паводле Лукаша, глава 2

Лк 2У тыя дні выйшаў ад кесара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі.Гэты перапіс быў першы ў праўленьне Квірынія Сірыяй.І пайшлі ўсе запісвацца, кожны ў свой горад.Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давідаў, называны Віфляемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага,запісацца з Марыяю, заручанаю яму жонкай, якая была цяжарная.Калі ж былі яны там, настаў час радзіць Ёй;і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала яго ў ясьлі, бо ня было ім месца ў гасьцініцы.У той краіне былі на полі пастухі, якія трымалі начную варту каля статку свайго.Раптам зьявіўся ім анёл Гасподні, і слава Гасподняя апраменіла іх; і спалохаліся страхам вялікім.І сказаў ім анёл: ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям:бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь;і вось вам знак: вы знойдзеце Дзіця ў пялюшках, Яно ляжыць у ясьлях.І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы:слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля.Калі анёлы адыйшлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: хадзем у Віфляем і паглядзім, што там сталася, пра што абвясьціў нам Гасподзь.І пасьпяшаўшыся, прыйшлі, і знайшлі Марыю і Язэпа, і Дзіцятка, Якое ляжала ў ясьлях.А ўбачыўшы, расказалі пра тое, што было абвешчана ім пра Дзіцятка Гэтае.І ўсе, хто чуў, дзівавалі з таго, што расказвалі ім пастухі.А Марыя прымала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы Сваім.І вярнуліся пастухі, славячы і хвалячы Бога за ўсё тое, што чулі і бачылі, як ім сказана было.Як прайшло восем дзён, калі трэба было абрэзаць Дзіцятка, далі яму імя Ісус, названае анёлам раней зачацьця Ягонага ва ўлоньні.А калі споўніліся дні ачышчэньня іхняга паводле закона Майсеевага, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб явіць Госпаду,як прадпісана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіцятка мужчынскага полу, якое размыкае ўлоньне, было прысьвечана Госпаду;і каб прынесьлі ў ахвяру, паводле сказанага ў законе Гасподнім, дзьве галубкі альбо два птушаняты галубіныя.Тады быў у Ерусаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў муж праведны і пабожны, чакаў суцяшэньня Ізраілевага; і Дух Сьвяты быў на ім.Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга.І прыйшоў ён па натхненьні ў храм. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад,ён узяў Яго на рукі, праславіў Бога і сказаў:сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам;бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё,якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў,сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.А Язэп і Маці Ягоная дзівавалі ад сказанага пра Яго.І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, Маці Ягонай: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і на ўзвышэньне многіх у Ізраілі і на азнаку нязгодаў, -і Табе Самой зброя пратне душу, - каб адкрыліся помыслы многіх сэрцаў.І была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілава, з роду Асіравага, якая дажыла да глыбокай старасьці, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў,удава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, постам і малітваю служачы Богу дзень і ноч.І яна, у тую самую гадзіну падышоўшы, славіла Госпада і казала пра Яго ўсім, хто чакаў ратунку ў Ерусаліме.І калі яны зрабілі ўсё паводле закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт.А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім.Кожны год бацькі Ягоныя хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі.І калі Яму было дванаццаць гадоў, прыйшлі яны таксама як звычайна ў Ерусалім на сьвята;калі ж, пасьля заканчэньня дзён сьвята, вярталіся, застаўся Хлопчык Ісус у Ерусаліме; і не заўважылі таго Язэп і Маці Ягоная;але думалі, што Ён ідзе зь іншымі; прайшоўшы ж дзённы шлях, пачалі шукаць Яго сярод родзічаў і знаёмых;і не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго.Праз тры дні знайшлі яго ў храме, сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іх і распытваў іх;усе, хто слухаў Яго, зьдзіўляліся з розуму і адказаў Ягоных.І ўбачыўшы Яго, зьдзівіліся; і Маці ягоная сказала Яму: Дзіця! што Ты зрабіў з намі? вось, бацька Твой і Я зь вялікаю скрухаю шукалі Цябе.Ён сказаў ім: навошта было вам шукаць Мяне? ці вы ня ведалі, што Я павінен быць у тым, што належыць Айцу Майму?Але яны не зразумелі сказаных Ім словаў.І Ён пайшоў зь імі і прыйшоў у Назарэт; і быў у паслушэнстве ім. І Маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы Сваім.А Ісус мацаваўся ў мудрасьці і росьце і ў любові ў Бога і людзей.