Книга притчей Соломоновых, глава 12

Выс 12Хто любіць настаўленьне, той любіць веды; а хто ненавідзіць засьцярогі, той невук.Добры здабывае ласку ў Госпада; а чалавека падступнага Ён асудзіць.Ня сьцьвердзіць сябе чалавек беззаконьнем; а корань праведнікаў непахісны.Дабрачынная жонка - вянок мужу свайму; а ганебная - як гнілізна ў касьцях у яго.Помыслы праведных - праўда, а намыслы бязбожных - падступнасьць.Словы бязбожных - засада на кроў, а вусны праведных ратуюць іх.Як кранецца бязбожных няшчасьце - і няма іх, а дом праведных стаіць.Хваляць чалавека паводле меры розуму ягонага, а распусны сэрцам будзе ў пагардзе.Лепей быць простым, але мець працу, чым быць ганарыстым, але ня мець хлеба.Праведны дбае і пра жыцьцё быдла свайго, а сэрца бязбожных жорсткае.Хто ўрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам; а хто ідзе па сьлядах гультаёў, той розумам бедны.Бязбожны хоча злавіць яго ў сетку зла; а корань праведных цьвёрды.Бязбожны ловіцца грахамі вуснаў сваіх; а праведны выйдзе зь бяды.Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, і плата чалавеку - паводле дзеяў рук ягоных.Дарога немысьля простая ў вачах ягоных; а хто слухае рады, той мудры.У немысьля адразу выяўляецца гнеў ягоны, а разумны тоіць абразу.Хто кажа тое, што ведае, той кажа праўду: а ў сьведкі ілжывага - ашуканства.Сёй-той пустаслоў б'е як мечам, а язык мудрых - ацаляе.Вусны праўдзівыя вечна жывуць, а ілжывы язык - хвіліну.Хітрына - у сэрцы ў зламысьнікаў, радасьць - у міратворцаў.Ня станецца праведніку ніякага ліха, а бязбожныя будуць напоўнены злом.Агіда Госпаду - вусны ілжывыя, а хто гаворыць праўду, даспадобы Яму.Чалавек разважлівы ўтойвае веды, а сэрца немысьляў выказвае дурасьць.Рука руплівая здабудзе ўладу, а гультайская пад данінай будзе.Смутак на сэрцы падаўляе чалавека, а добрае слова разьвесяляе яго.Праведнік паказвае блізкаму свайму дарогу, а дарога бязбожных уводзіць іх у згубу.Гультай ня смажыць сваёй дзічыны; а чалавек руплівы мецьме каштоўны набытак.На дарозе праўды - жыцьцё, і на сьцежцы яе няма сьмерці.