Выслоўі, глава 2

Выс 2Сыне мой, калі ты прымеш словы мае і захаваеш пры сабе запаведзі мае,і вуха сваё прыхіліш да мудрасьці і прытуліш сэрца тваё да разважлівасьці,калі будзеш клікаць да ведаў і зьвяртацца да розуму;калі будзеш шукаць яго, нібы срэбра, і знаходзіць яго, нібы скарб:тады ўразумееш страх Гасподні і знойдзеш спазнаньне Бога.Бо Гасподзь дае мудрасьць; і з вуснаў Яго - веды і розум;Ён дае праведным выратаваньне; Ён - шчыт тым, што ў беззаганнасьці ходзяць.Ён ахоўвае дарогу праўды і асланяе сьцежку сьвятых Сваіх.Тады ты зразумееш справядлівасьць і права і шчырасьць, усялякую сьцежку дабра.Калі мудрасьць увойдзе ў сэрца тваё, і веды будуць прыемныя душы тваёй:тады разважлівасьць будзе берагчы цябе, розум будзе ахоўваць цябе,каб адвесьці цябе ад дарогі ліхое, ад чалавека, які гаворыць няпраўду,ад тых, што пакідаюць дарогі простыя, каб хадзілі дарогамі цемры;ад тых, што радуюцца, робячы ліхое, захапляюцца ліхою распустай,у якіх дарогі крывыя і якія блукаюць па сьцежках сваіх;каб уратаваць цябе ад жонкі другога, чужой, якая злагоджвае словы свае,якая пакінула сябра маладосьці сваёй і занядбала запаведзь Бога свайго.Дом яе вядзе да сьмерці, і сьцежкі яе - да мёртвых;ніхто, увайшоўшы да яе, не вяртаецца і ня ступае на дарогу жыцьця.Таму хадзі дарогаю добрых і трымайся сьцежкі праведнікаў,бо праведныя будуць жыць на зямлі, і беспахібныя застануцца на ёй;а бязбожныя будуць вынішчаны зь зямлі, і няверныя выкарчаваны зь яе.