Выслоўі, глава 20

Выс 20Віно - глумлівае, сікера - шалёная; і кожны, хто захапляецца імі, неразумны.Пагроза царовая - нібы рык ільва: хто дражніць яго, той грэшыць супроць самога сябе.Гонар чалавеку - ухіліцца ад свары; а хто любіць сварыцца - неразумны.Гультай зімою не арэ; жабруе летам - і няма нічога.Помыслы ў сэрцы ў чалавека - глыбокія воды, але чалавек разумны вычэрпвае іх.Многія хваляць чалавека за мілажальнасьць, а хто знойдзе чалавека надзейнага?Праведнік ходзіць у сваёй беспахібнасьці: шчасныя дзеці ягоныя пасьля яго!Цар, які сядзіць на троне правасудзьдзя, разганяе вачыма сваімі ўсё ліхое.Хто можа сказаць: «я ачысьціў сэрца сваё, я чысты ад грэху майго?»Дваякія шалі, дваякая мера, і тое і другое - агідныя Госпаду.Можна пазнаць нават падлетка па занятках ягоных: ці чыстыя і ці правільныя ўчынкі ягоныя?Вуха, якое чуе, і вока, якое бачыць - і тое і другое стварыў Гасподзь.Ня любі спаць, каб табе не зьбяднець; расплюшчы вочы твае, і будзеш удосыць есьці хлеб.«Дрэнна, дрэнна», кажа пакупнік; а як адыдзе - хваліцца.Ёсьць золата і шмат жэмчугу, але найкаштоўнейшы посуд - вусны разумныя.Вазьмі вопратку ягоную, бо ён паручыўся за чужога; за незнаёмага вазьмі зь яго заклад.Салодкі чалавеку хлеб, набыты няпраўдаю; але пасьля - рот ягоны пяском напоўніцца.Намеры набываюць пэўнасьць праз нараду, і пасьля нарады вядзі вайну.Хто абгаворвае, той раскрывае таямніцы, і хто шырока разьзяўляе рот, з тым не вадзіся.Хто ліхасловіць бацьку свайго і сваю маці, таго сьветач патухне сярод глыбокае цемры.Спадчына, сьпешна захопленая напачатку, ня будзе дабраславёная пазьней.Не кажы: «я адплачу табе за зло»; даверся Госпаду, і Ён ахавае цябе.Агідныя Госпаду - дваякія гіры, і дваякія шалі - не дабро.Ад Госпада кіруюцца крокі чалавека; а чалавеку як зьведаць дарогу сваю?Сетка чалавеку - неадумна даваць зарок, і пасьля зароку - абдумваць.Мудры цар расьцярушыць бязбожных і паверне на іх кола.Сьветач Гасподні - дух чалавека, які вывярае ўсе глыбіні сэрца.Ласка і праўда ахоўваюць цара, і на ласцы ён трымае свой трон.Слава юнакоў - сіла іхняя, а акраса старых - сівізна.Раны ад удараў - лечаць ад зла, і ўдары, якія пранікаюць усярэдзіну чэрава.