Выслоўі, глава 27

Выс 27Не хваліся заўтрашнім днём; бо ня ведаеш, што той дзень народзіць.Хай цябе хваліць іншы, а ня вусны твае, - чужы, а не язык твой.Цяжкі камень, важкі і пясок; але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.Жорсткі гнеў, неўтаймавальная лютасьць; але хто ўстоіць супроць зайздрасьці?Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў.Шчырыя дакоры ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ў таго, хто ненавідзіць.Сытая душа топча і соты, а галоднай душы ўсё горкае - салодкае.Як птушка, што пакінула гняздо сваё, так і чалавек, які пакінуў месца сваё.Масьць і дымленьне радуюць сэрца; так салодкі кожнаму сябар з сардэчнай ранай сваёй.Не пакідай сябра твайго і сябра бацькі твайго, і ў дом брата твайго ня ідзі ў дзень няшчасьця твайго: лепей сусед блізка, чым брат далёка.Будзь мудры, сыне мой, і радуй сэрца маё; і я мецьму што адказаць ліхаслоўцу майму.Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад і прымаюць кару.Вазьмі ў яго адзежу ягоную, бо ён паручыўся за чужога; і за чужога вазьмі ў яго заклад.Хто ўголас хваліць сябра свайго з самай раніцы, таго палічаць за ліхаслоўца.Бясконцы капеж у дажджлівы дзень і сварлівая жонка - роўныя;хто хоча схаваць яе, той хоча ўтрымаць вецер і схапіць алей у руку сваю.Жалеза жалеза вострыць, і чалавек навастрае позірк сябра свайго.Хто даглядае смакоўніцу, той будзе есьці плады зь яе; і хто верна служыць гаспадару свайму, той будзе ў пашане.Як у вадзе твар - да твару, так сэрца чалавека - да чалавека.Апраметная і Авадон - ненасытныя; ненасытныя і вочы чалавечыя.Што плавільня - срэбру, горан - золату, тое чалавеку вусны, якія хваляць яго.Таўчы неразумнага ў ступе таўкачом разам зь зернем, не адлушчыцца ад яго глупства ягонае.Добра сачы за быдлам тваім, май клопат за статкі;бо багацьце не навекі, ды і ўлада іхняя хіба з роду ў род?Рунее трава, і зьяўляецца зеляніна, і зьбіраюць горныя травы.Авечкі - на вопратку табе, і казлы - на закуп поля.І годзе казінага малака на ежу табе, на ежу хатнім тваім і на спажытак служанкам тваім.