Книга притчей Соломоновых, глава 29

Выс 29Чалавек, які насуперак засьцярогам робіцца ўпарты, будзе раптам зламаны, і ня будзе яму дапамогі.Калі множацца праведнікі, весяліцца народ; а калі пануе бязбожнік, стогне народ.Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго; а які знаецца з распусьніцамі, той траціць маёмасьць.Цар правасудзьдзем мацуе зямлю, а аматар хабару руйнуе яе.Чалавек, які лісьлівіць сябру свайму, сьцеле сетку пад ногі яму.У грэху ліхога чалавека - сетка яму, а праведнік весяліцца і радуецца.Праведнік старанна дасьледуе цяжбіну бедных, а бязбожнік не разьбірае справы.Людзі разбэшчаныя бунтуюць горад, а мудрыя суцішаюць мяцеж.Разумны чалавек, калі судзіцца з чалавекам неразумным, ці злуецца, ці сьмяецца - ня мае спакою.Крыважэрныя людзі ненавідзяць бязбожнага, а праведныя клапоцяцца за яго жыцьцё.Неразумны ўвесь гнеў свой вылівае, а мудры стрымлівае яго.Калі ўладар слухае ілжывыя прамовы, дык і ўсе служкі ў яго бязбожныя.Бедны і ліхвяр сустракаюцца адзін з адным; але сьвятло вачам таго і другога дае Гасподзь.Калі цар судзіць бедных па праўдзе, дык трон ягоны назаўсёды ўцьвердзіцца.Дубец і засьцярога даюць мудрасьць; а занядбаны хлопчык робіць сорам сваёй маці.Пры памнажэньні бязбожных множыцца беззаконьне; а праведнікі ўбачаць падзеньне іхняе.Карай сына твайго, і ён дасьць табе спакой, і прынясе радасьць душы тваёй.Няма адкрыцьця згары чалавеку разбэшчанаму, а хто жыве паводле закону - той шчасны.Словамі не навучыш раба; бо, хоць ён і разумее іх, але ня слухаецца.Ці бачыў ты чалавека неабачлівага ў словах сваіх? на неразумнага болей надзеі, чым на яго.Калі змалку выхоўваць раба ў дастатку, дык і пазьней ён захоча быць сынам.Чалавек гнеўлівы заводзіць свару, а запальчывы шмат грэшыць.Ганарыстасьць чалавека прыніжае яго, а сьціплы духам здабывае гонар.Хто дзеліцца са злодзеем, той ненавідзіць душу сваю; ён чуе праклён, але не абвяшчае пра тое.Боязь перад людзьмі ставіць сетку; а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў бясьпецы.Многія шукаюць прыхільнага.Мярзота праведнікам - чалавек няправедны, і мярзота бязбожнаму - той, хто ідзе простай дарогай.