Псалтирь, глава 101

Пс 101Малітва спрагненага, калі ён смуткуе і вылівае прад Госпадам скруху сваю.Госпадзе! пачуй малітву маю, і енк мой хай дойдзе да Цябе.Не хавай аблічча Твайго ад мяне; у дзень смутку майго прыхілі да мяне вуха Тваё; у дзень, калі паклічу Цябе, адразу пачуй мяне.Бо зьніклі, як дым, дні мае, і косткі мае абпаленыя, як галавешка;сэрца маё ўражанае, і высахла, як трава, аж я забываюся есьці мой хлеб;ад голасу стогну майго косткі мае прысталі да плоці маёй.Я стаў падобны да пелікана ў пустыні; я зрабіўся як сыч у руінах;ня сплю і сяджу, як адзінокая птушка на даху.Кожны дзень клянуць мяне ворагі мае, і неабольнікі мае ганяць мяне.Я попел ем замест хлеба, і пітво маё разбаўляю сьлязьмі,ад гневу Твайго і абурэньня Твайго; бо Ты ўзвысіў мяне і скінуў мяне.Дні мае быццам цень, які ўхіляецца; і я высах, быццам трава.Ты ж, Госпадзе, вечна жывеш, і памяць пра Цябе з роду ў род.Ты паўстанеш, умілажалішся з Сіёна? бо час літаваць яго, бо прысьпеў час;бо рабы Твае палюбілі і каменьне ягонае, і попел ягоны шкадуюць.І збаяцца народы імя Гасподняга, і ўсе цары зямныя - славы Тваёй.Бо збудуе Гасподзь Сіён, і зьявіцца ў славе Сваёй;паглядзіць на малітву бездапаможных, і не пагардзіць малітваю іхняй.Пра гэта напісана будзе роду наступнаму, і пакаленьне наступнае ўславіць Госпада,бо Ён прынік са святой гары Сваёй; зь нябёсаў глянуў Гасподзь на зямлю,каб пачуць стогны вязьняў, раскаваць сыноў сьмерці,каб абвяшчалі на Сіёне імя Гасподняе, і славу Яму - у Ерусаліме,калі зьбяруцца народы разам і царствы служыць Госпаду.Стаміў Ён на шляху сілу маю, скараціў дні мае.Я сказаў: Божа мой! не забяры мяне на палавіне дзён маіх. Твае гады ў роды родаў.На пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы - дзея рук Тваіх;яны загінуць, а Ты застанешся; і ўсе яны, як рыза, спарахнеюць, і, як адзеньне, Ты пераменіш іх, - і зьменяцца;але Ты - той самы, і гады Твае ня скончацца.Сыны рабоў Тваіх будуць жыць, і семя іхняе ўмацуецца прад абліччам Тваім.