Псалтирь, глава 107

Пс 107Песьня. Псальма Давідава.Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё; буду пяяць і апяваць у славе маёй.Паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе, сярод плямёнаў,бо вышэй за нябёсы ласка Твая і ў пазахмар'і праўда Твая.Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа; і над усёю зямлёю будзе слава Твая,каб вызваліліся аблюбенцы Твае: уратуй правіцай Тваёю, і пачуй мяне.Бог сказаў у сьвятыні Сваёй: няхай разьвесялюся - падзялю Я Сіхем, і даліну Сукот абмераю.Мой Галаад, Мой Манасія, Яфрэм крэпасьць Маёй галавы, Юда скіпетр Мой,Мааў умывальная шаля Мая, на Эдом абуткам кіну Маім, над зямлёю Філістымскаю клікаць буду.Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто давядзе мяне да Эдома?Ці ня Ты, Божа, Які нас адкінуў, і ня выходзіш, Божа, з войскам нашым?Падай дапамогу нам ва ўціску, бо абарона людзкая - марнота.З Богам мы выявім сілу; Ён скіне ворагаў нашых.