Кніга Псальмаў, псальм 110

Алілуя.

Слаўлю Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім на радзе праведных і на сходні.

Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць.

Дзея Ягоная - слава і хараство, і праўда Ягоная застаецца навечна.

Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь.

Ежу дае тым, хто баіцца Яго; вечна памятае Свой запавет.

Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў.

Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе Яго запаведзі правільныя,

цьвёрдыя на вякі вечныя, заснаваныя на праўдзе і слушнасьці.

Збавеньне паслаў Ён народу Свайму; наказаў навечна Свой запавет. Сьвятое і страшнае імя Ягонае!

Пачатак мудрасьці страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная.