Псалтирь, глава 110

Пс 110Алілуя.Слаўлю Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім на радзе праведных і на сходні.Вялікія дзеі Гасподнія, вабныя ўсім, хто іх любіць.Дзея Ягоная - слава і хараство, і праўда Ягоная застаецца навечна.Незабыўнымі зрабіў Ён цуды Свае; літасьцівы і шчодры Гасподзь.Ежу дае тым, хто баіцца Яго; вечна памятае Свой запавет.Сілу дзеяў Сваіх паказаў Ён народу Свайму, каб даць яму спадчыну язычнікаў.Дзеі рук Ягоных праўда і суд; усе Яго запаведзі правільныя,цьвёрдыя на вякі вечныя, заснаваныя на праўдзе і слушнасьці.Збавеньне паслаў Ён народу Свайму; наказаў навечна Свой запавет. Сьвятое і страшнае імя Ягонае!Пачатак мудрасьці страх Гасподні: розум правільны ва ўсіх, хто выконвае запаведзі Ягоныя. Хвала Яму няхай будзе вечная.