Кніга Псальмаў, псальм 112

Алілуя.

Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.

Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,

ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;

Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.

Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,

прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;

з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,

каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага;

няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!