Псалтирь, глава 112

Пс 112Алілуя.Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Гасподняе.Хай будзе імя Гасподняе дабраславёна ад сёньня і навечна,ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе;Высокі над усімі народамі Гасподзь; над нябёсамі слава Ягоная.Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях,прыхіляецца, каб дагледзець неба і зямлю;з тла падымае беднага, з гразі ўзвышае ўбогага,каб пасадзіць яго з князямі, з князямі народу Ягонага;няплодную ўсяляе ў дом мацераю, што радуецца за дзяцей? Алілуя!