Псалтыр, глава 115

Пс 115Алілуя.Я вераваў і таму казаў: я моцна засмучаны.Я сказаў неабачліва: усякі чалавек - мана.Што аддам Госпаду за ўсе дабрачынствы Ягоныя мне?Чару ратунку прыму, і імя Гасподняе клікну.Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным.Дарагая ў Гасподніх вачах сьмерць сьвятых Ягоных!О, Госпадзе! я раб Твой, я раб Твой і сын рабыні Тваёй, Ты разамкнуў мне кайданы.Табе прынясу ахвяру хвалы, і імя Гасподняе клікну.Зарокі мае аддам Госпаду перад усім народам Ягоным,у дварах дома Гасподняга, сярод цябе, Ерусаліме! Алілуя.