Псалтирь, глава 120

Пс 120Песьня ўзыходжаньня.Падымаю вочы мае ўгору, адкуль прыйдзе дапамога мая.Дапамога мая ад Госпада, Які стварыў неба й зямлю.Ня дасьць Ён пахіснуцца назе тваёй, не задрэмле Той, Хто асланяе цябе:ня дрэмле і ня сьпіць, Хто асланяе Ізраіля.Гасподзь - ахавальнік твой; Гасподзь - шата твая з правай рукі Тваёй.Удзень сонца цябе не заб'е, ані месяц уночы.Гасподзь аслоніць цябе ад усякага ліха; ахавае душу тваю Гасподзь.Гасподзь будзе ахоўваць твой выхад і ўваход ад сёньня і вечна.