Псалтирь, глава 121

Пс 121Песьня ўзыходжаньня. Давідава.Усьцешыўся я, калі мне сказалі: пойдзем у дом Гасподні.Вось стаяць ногі нашыя ў браме тваёй, Ерусаліме, -Ерусалім, пабудаваны як горад, зьліты ў адно,куды сыходзяцца плямёны, плямёны Гасподнія паводле закону Ізраіля славіць імя Гасподняе.Там стаяць троны суду, троны дома Давідавага.Прасеце спакою Ерусаліму: хай жывуць у дабрадзенстве тыя, хто любіць цябе!Хай будзе спакой у мурах тваіх, дабрадзенства - у харомах тваіх!Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх кажу я: «Мір табе!»Дзеля дома Госпада, Бога нашага, зычу табе дабра.