Кніга Псальмаў, псальм 122

Песьня ўзыходжаньня.

Я ўздымаю вочы мае да Цябе, Хто жыве ў нябёсах!

Вось, як вочы рабоў глядзяць на руку іхніх паноў, як вочы рабыні на руку іхняе гаспадыні, так нашыя вочы да Госпада, Бога нашага, пакуль Ён зьлітуецца з нас.

Зьлітуйся з нас, Госпадзе, зьлітуйся з нас; бо даволі мы сытыя пагардай.

Даволі насычана душа нашая зьдзекамі ганарліўцаў і пагардай пыхлівых.