Псалтыр, глава 123

Пс 123Песьня ўзыходжаньня. Давідава.Калі б не Гасподзь быў з намі, - хай скажа Ізраіль, -калі б не Гасподзь быў з намі, калі паўсталі на нас людзі, -дык жывых нас яны праглынулі б, калі загарэлася ў іх ятра на нас;воды патапілі б нас, паток прайшоў бы над душою нашаю;прайшлі б над душою нашаю воды бурлівыя.Дабраславёны Гасподзь, Які ня даў нас на здабычу іхнім зубам!Душа наша вызвалілася, як птушка, зь сеткі лавецкай; сетка парвана, і мы вызваліліся.Дапамога нашая ў імені Госпада, Які стварыў неба й зямлю.