Кніга Псальмаў, псальм 125

Песьня ўзыходжаньня.

Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.

Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!».

Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.

Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.

Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.

Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.