Псалтирь, глава 125

Пс 125Песьня ўзыходжаньня.Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш - сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!».Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.