Псалтирь, глава 127

Пс 127Песьня ўзыходжаньня.Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі!Ты будзеш есьці ад працы рук тваіх; дабрашчасны ты, і добра табе!Жонка твая, як лаза плодная, у доме тваім; сыны твае, як аліўнае гольле, вакол трапезы тваёй:так мілаславіцца чалавек, які баіцца Госпада!Дабраславіць Цябе Гасподзь зь Сіёна, і ўбачыш бясьпеку Ерусаліма ва ўсе дні жыцьця твайго.Убачыш сыноў у сыноў тваіх. Мір на Ізраіля!