Псалтирь, глава 128

Пс 128Песьня ўзыходжаньня.Шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, хай скажа Ізраіль:шмат уціскалі мяне зь юнацтва майго, але не адолелі мяне.На хрыбце маім аралі аратыя, вялі доўгія барозны свае.Але Гасподзь справядлівы; Ён расьсек путы бязбожнікаў.Хай пасаромяцца і павернуць назад усе ненавісьнікі Сіёна.Хай будуць, як трава на дахах, якая раней, чым вырвана будзе, засыхае,якою жнец не напоўніць рукі сваёй, а хто вяжа снапы - жмені сваёй;і хто праходзіць міма, ня скажа: дабраславеньне Гасподняе на вас; дабраслаўляем вас імем Гасподнім!