Псалтирь, глава 129

Пс 129Песьня ўзыходжаньня.З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе.Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх.Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, - Госпадзе! хто ўстоіць?Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою.Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся.Душа мая чакае Госпада, болей, чым варта - раніцы, болей, чым варта - раніцы.Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада; бо ў Госпада літасьць і вялікае ў Яго збавеньне,і Ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконьняў ягоных.