Псалтирь, глава 131

Пс 131Песьня ўзыходжаньня.Спамяні, Госпадзе, Давіда, і ўсе ягоныя пакуты:як ён прысягаў Госпаду, даваў зарок Моцнаму Якава;«не ўвайду ў палатку дома майго, ня ўзыду на ложак мой;ня дам сну вачам маім і павекам маім дрымоты,пакуль не знайду месца Госпаду, жытлішча Моцнаму Якава».Вось, мы чулі пра яго ў Эфраце, знайшлі яго на палях Ярыма.Пойдзем да жытлішча Ягонага, паклонімся падножжу ног Ягоных.Стань, Госпадзе, на месца пакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасьці Тваёй.Сьвятары Твае апранаюцца ў праўду, і сьвятыя Твае ўзрадуюцца.Дзеля Давіда, раба Твайго, не адвярні аблічча памазанца Твайго.Прысягаў Гасподзь Давіду ў ісьціне, і не зрачэцца яе; «ад плоду ўлоньня твайго пасаджу на троне тваім.Калі сыны твае будуць шанаваць запавет Мой і Мае сьведчаньні, якім Я іх навучу: дык і іхнія сыны вечна сядзецьмуць на троне тваім».Бо выбраў Гасподзь Сіён; пажадаў яго жытлом Сабе.«Гэта - спакой Мой навечна; тут пасялюся, бо Я пажадаў яго.Ежу ягоную дабраслаўляючы дабраслаўлю, убогіх ягоных накармлю хлебам;сьвятароў ягоных апрану ў выратаваньне, і сьвятыя ягоныя радасьцю ўзрадуюцца.Там згадую рог Давіду, пастаўлю сьветач памазанцу Майму.Ворагаў ягоных апрану ў сорам; а на ім будзе зьзяць вянок ягоны».