Кніга Псальмаў, псальм 132

Песьня ўзыходжаньня.

Як добра і як прыемна жыць разам з братамі!

Гэта - як каштоўны алей на галаве, які сьцякае на бараду, бараду Ааронавую, сьцякае на край ягонае шаты;

як раса Ярмонская, што ападае на горы Сіёнскія, бо там наказаў Гасподзь дабраславеньне і жыцьцё навечна.