Псалтирь, глава 134

Пс 134Алілуя.Хвалеце імя Гасподняе, хвалеце, рабы Гасподнія,усе, хто стаіць у доме Гасподнім, у дварах Бога нашага.Хвалеце Госпада, бо Гасподзь добры; сьпявайце імю Ягонаму, бо гэта соладка,бо Гасподзь абраў сабе Якава, Ізраіля ўласнасьцю Сваёю.Я ўведаў, што Гасподзь вялікі, і Гасподзь наш вышэйшы за ўсіх багоў.Гасподзь творыць усё, што хоча, на нябёсах і на зямлі, на морах і ва ўсіх прадоньнях;узводзіць хмары ад краю зямлі, творыць маланкі пры дажджы, выводзіць вецер са сховішчаў Сваіх.Ён пабіў першынцаў Егіпта, ад чалавека да быдла,паслаў азнакі і цуды сярод цябе, Егіпце, на фараона і на ўсіх рабоў ягоных,пабіў народы многія, і вынішчыў цароў моцных:Сігона, цара Амарэйскага, і Ога, цара Васанскага, і ўсе царствы Ханаанскія;і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.Госпадзе! імя Тваё навечна; Госпадзе! памяць пра Цябе з роду ў род.Бо Гасподзь судзіцьме народ Свой, і з рабоў Сваіх умілажаліцца.Ідалы язычнікаў - срэбра і золата, утворы рук чалавечых.Ёсьць у іх вусны, але не маўляюць, ёсьць у іх вочы, але ня бачаць;ёсьць у іх вушы, але ня чуюць, і няма дыханьня ў вуснах у іх.Спадобняцца ім тыя, што робяць іх, і кожны, хто спадзяецца на іх.Доме Ізраілеў! дабраславеце Госпада. Доме Ааронаў! дабраславеце Госпада.Доме Лявія! дабраславеце Госпада. Хто баіцца Госпада, дабраславеце Госпада.Дабраславёны Гасподзь ад Сіёна, Які жыве ў Ерусаліме! Алілуя!