Кніга Псальмаў, псальм 145

Агея і Захарыі.

Алілуя. Хвалі душа мая Госпада.

Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую.

Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.

Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.

Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,

Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,

творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;

Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.

Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе.

Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.