Псалтирь, глава 145

Пс 145Агея і Захарыі.Алілуя. Хвалі душа мая Госпада.Буду славіць Госпада, пакуль жыву; пецьму Богу майму, пакуль існую.Не кладзеце надзеяў на князёў, на сына людзкога, у якім ратунку няма.Выходзіць дух ягоны, і ён вяртаецца ў зямлю сваю; у той дзень зьнікаюць усе намеры ягоныя.Шчасны, каму памочнік Бог Якаваў, у каго надзея на Госпада Бога ягонага,Які стварыў неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, Які вечна захоўвае вернасьць,творыць суд пакрыўджаным, дае хлеб галодным. Гасподзь вызваляе вязьняў;Гасподзь размыкае вочы сьляпым, Гасподзь сагнутых выпроствае; Гасподзь любіць праведных.Гасподзь ахоўвае прыхадняў, падтрымлівае сірату і ўдаву; а шлях бязбожных - скрыўляе.Гасподзь будзе валадарыць вечна, Бог твой, Сіёне, з роду ў род. Алілуя.